5 лiстапада 2024, aўторак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паказалі ў справе перададзены Швэцыяй бронетранспарцёр PBV 30

УСУ паказалі ў справе перададзены Швэцыяй бронетранспарцёр PBV 30

Відэафакт.

Украінскія воіны атрымалі на ўзбраенне гусенічныя бронетранспарцёры PBV 30. Іх Украіне перадала Швэцыя.

Пра гэта паведамляе «Страткам УСУ».

«Арсенал дэмакратыі» ва УСУ напоўніўся швэдскім БТР PBV 30, пра што партнёры заяўлялі яшчэ ў траўні гэтага года», - гаворыцца ў паведамленні.

Браняваная машына можа рухацца па складанай бездаражы, мяккім і сыпкім грунтах, напрыклад, па балоце і пясках, а таксама пераадольваць водныя перашкоды.

Украінскія вайскоўцы адзначылі, што ўжо пратэставалі PBV 30, і станоўча адазваліся аб швэдскіх бронетранспарцёрах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках