МЗС Турцыі прадказала «новую сітуацыю» ў вайне ва Украіне
6- 3.11.2024, 14:19
- 25,050
Гэта можа здарыцца ўжо ў 2025 годзе.
Міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан не выключае з'яўленне «новай сітуацыі» ў вайне ва Украіне. Гэта можа здарыцца ўжо ў 2025 годзе.
Пра гэта паведамляе турэцкае выданне Hurriyet.
Кіраўнік МЗС адзначыў, што «стомленасць з абодвух бакоў можа прывесці да з'яўлення новай сітуацыі ў 2025 годзе».
«Мы ўбачым сітуацыю», - канстатаваў Фідан.
З яго слоў, пошукі судакранання паміж Расеяй і Украінай працягваюцца і «ніводзін бок не хоча выглядаць пройгрышным у гэтым працэсе».
«Справядлівае развязанне вайны павінна быць знойдзенае ў рамках тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - адзначыў міністр.