У Беларусь заляцеў чарговы расейскі БПЛА
- 3.11.2024, 15:33
- 3,978
Яго траекторыю адсачылі ва УСУ.
Адзін расейскі беспілотнік паляцеў у Беларусь з тэрыторыі Украіны, паведамілі ў Паветраных сілах УС Украіны.
«У ноч на 3 лістапада 2024 года (з 17:30 2 лістапада) вораг нанёс удар кіраванай авіяцыйнай ракетай Х-59/69 з паветранай прасторы Курскай вобласці, 96 ударнымі БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікамі неўсталяванага тыпу з кірункаў Бранск, Курск і Прыморска-Ахтарск (РФ). Паветраную атаку адбівалі зенітныя ракетныя войскі, авіяцыя, падраздзяленні РЭБ, мабільныя агнявыя групы Паветраных сіл і Сіл абароны Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
«На 09:00 пацверджанае збіццё кіраванай авіяцыйнай ракеты Х-59/69 і 66 варожых БПЛА у Кіеўскай, Сумскай, Хмяльніцкай, Жытомірскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Чаркаскай, Чарнігаўскай, Кіраваградскай, Палтаўскай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласцях. 27 варожых беспілотнікаў было страчана лакальна, 1 БПЛА паляцеў у Беларусь», - паінфармавалі ва УС УСУ.