Украінскія вайскоўцы спецыяльнага прызначэння з дапамогай дронаў знішчылі два танкі і БМП акупантаў пад Пакроўскам
1- 3.11.2024, 18:51
- 2,128
"Мангалы" не дапамаглі.
Вайскоўцы спецыяльнага прызначэння Нацгвардыі з падраздзялення “Гостры картузі” з дапамогай дронаў знішчылі два танкі і баявую машыну пяхоты расейскіх акупантаў на Пакроўскім кірунку.
Пра гэта паведаміла Нацгвардыя Украіны, апублікаваўшы фота знішчанай тэхнікі.
“Баявая тэхніка была абсталяваная дадатковай абаронай у выглядзе антыдронавых мангалаў, якія ў тэорыі павінны былі б абараніць яе ад украінскіх беспілотнікаў. Але гэта не дапамагло”, - адзначаецца ў паведамленні.