27 снежня 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі назаўжды закрылі музей Леніна

20
У Фінляндыі назаўжды закрылі музей Леніна

Ён працаваў амаль 80 гадоў.

У фінскім горадзе Тампэрэ 3 лістапада назаўжды закрыўся музей Леніна пасля амаль 80 гадоў працы.

Пра гэта паведаміў фінскі вяшчальнік Yle.

У лютым у будынку, дзе раней быў музей Леніна, адкрыецца музей усходніх дачыненняў Nootti, які будзе расказваць пра палітычную гісторыю, дачыненні фінаў і расейцам, Савецкі Саюз, а таксама сучаснасць.

Музей Леніна ў 1946 годзе заснавала Таварыства "Фінляндыя-СССР". Месца размяшчэння было выбрана таму, што будучыя савецкія лідары Уладзімір Ленін і Іосіф Сталін упершыню сустрэліся ў гэтым будынку ў Тампэрэ ў 1905 годзе.

У эпоху халоднай вайны яго паспелі наведаць усе ключавыя савецкія лідары. Установа стала папулярнай пасля распаду Савецкага Саюза, некаторы час нават была адзіным музеем Леніна ў свеце. У 2016 годзе экспазіцыю музея змянілі, каб паказаць больш крытычныя моманты палітыкі СССР.

Аб закрыцці музея абвясцілі яшчэ вясной. Навіна выклікала надзвычайную цікавасць за мяжой, у тым ліку ў РФ. Нядаўна адзін з расейскіх тэлеканалаў "Расія-1" хацеў зрабіць сюжэт аб закрыцці. Але музей адмовіўся ад інтэрв'ю з расейскімі дзяржаўнымі СМІ.

Кіраўніцтва музея патлумачыла, што адмовілася з-за патэнцыйнага гібрыднага ўплыву, бо нават карэктнае інтэрв'ю распрапаганда можа нарэзаць так, што яно дасць няправільнае ўяўленне.

«Мы не хочам быць часткай прапагандысцкіх войнаў ці палітыкі ўлады. Мы хочам займацца звычайнай, бяспечнай музейнай дзейнасцю», – распавёў дырэктар музея Кале Каліё.

Паводле ягоных слоў, у Расеі аб закрыцці музея ўжо паведамлялі ў абураным прапагандысцкім тоне. У расейскіх СМІ сцвярджалі, што пастанову аб закрыцці музея прынялі ў Вашынгтоне.

Нагадаем, у кастрычніку 2022 года ў Фінляндыі дэмантавалі апошні ў краіне помнік Леніну ў горадзе Котка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках