26 снежня 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грозеў: Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга займаюцца арганізацыяй дыверсій у Еўропе

4
Грозеў: Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга займаюцца арганізацыяй дыверсій у Еўропе

Для гэтага «Пятроў» і «Башыраў» вярбуюць выканаўцаў.

Агенты ГРУ, якія атруцілі Скрыпаляў у Солсберы, займаюцца вярбоўкай людзей для арганізацыі дыверсій у Еўропе. Пра гэта ў эфіры «Дажджу» расказаў журналіст Der Spiegel і The Insider Хрысто Грозеў.

«Чапіга цяпер жыве на Мічурынскім праспекце ў Маскве, ён займаецца навучаннем іншых шпіёнаў – як прафесійных спецназаўцаў, так і непрафесійных, крымінальнікаў. А пра Мішкіна мы ведаем, што ў пачатку вайны ён знаходзіўся за лініяй фронту, ён быў часта з групай, якая здзяйсняла дыверсіі на ўкраінскай тэрыторыі, але, паводле апошніх звестак, цяпер ён таксама займаецца навучаннем і вярбоўкай», – расказаў журналіст.

Паводле ягоных словаў, вярбоўкай людзей для арганізацыі дыверсій у Еўропе займаецца цэнтр ГРУ, у склад якога ўваходзіць у тым ліку аддзел 29155, які арганізаваў атручэнне Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі, а таксама выбухі на складах у Чэхіі.

Ён дадаў, што камандзір часткі 29155 у ГРУ Андрэй Авяр'янаў, які курыраваў атручванне Скрыпаляў, «дамогся таго, што стаў самым важным чалавекам у ГРУ». Цяпер ён першы намеснік кіраўніка ГРУ і курыруе адразу чатыры аддзелы. Паводле словаў журналіста, Авяр'янаў таксама займаўся вярбоўкай талібаў у Афганістане з мэтай забойстваў амерыканскіх салдатаў.

Анатоль Чапіга (Башыраў) і Аляксандр Мішкін (Пятроў) — супрацоўнікі ГРУ Расеі, якіх улады Вялікай Брытаніі абвінавацілі ў атручэнні былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў ангельскім Солсберы ў 2018 годзе. Паводле версіі ўладаў Чэхіі, Мішкін і Чапіга таксама маюць дачыненне да выбухаў на складзе зброі ў чэшскай вёсцы Врбеціцы ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках