Удар за ўдарам: што сітуацыя ў Сірыі зменіць для Пуціна
- 30.11.2024, 16:53
- 7,762
Паўстанцкія сілы за некалькі дзён наступу маюць немалыя поспехі.
Антыўрадавыя сілы ў Сірыі за некалькі дзён наступу маюць немалыя поспехі. Ім удалося дайсці да цэнтральных раёнаў Алепа, узялі пад кантроль досыць вялікі склад расейскай зброі. Дзеючы кіраўнік Сірыі Башар Асад звярнуўся да Расеі з просьбай аб дадатковай вайсковай падтрымцы.
Як вялікія страты Расеі на ўкраінскіх франтах - з аднаго боку і патрабаванні дапамагчы хаўруснікам - з другога паўплываюць на планы Крамля "24 Каналу" патлумачыў украінскі вайскова-палітычны аглядальнік групы "Інфармацыйны супраціў" Аляксандр Каваленка.
"Пуціну давядзецца выбіраць: падтрымаць свайго марыянеткавага дыктатара Башара Асада ці не падтрымаць і страціць свой уплыў на Блізкім Усходзе", – патлумачыў аналітык.
У 2015 годзе Сірыя для Расеі стала пляцоўкай для дэманстрацыі сілы. Менавіта там Крэмль адкрыта паказваў магчымасці сваіх войскаў па развязанні канфліктаў за межамі самой Расеі.
Што мяняе сітуацыя ў Сірыі
Цяпер паўстанцы кантралююць горад Алепа, які ў свой час пад кантроль узялі асадыты не з дапамогай войска Асада, а менавіта пры садзейнічанні расейскіх войскаў.
Таксама паўстанцы дайшлі да трасы М5 – асноўнай лагістычнай артэрыі Сірыі, уздоўж якой яны могуць дайсці да Дамаска.
- Калі адбудзецца дэманстратыўнае вызваленне тэрыторый, Расея атрымае яшчэ адзін цяжкі рэпутацыйны ўдар, - падкрэсліў Каваленка.
Падобная сітуацыя, з ягоных слоў, можа паўтарыцца і з расейскімі войскамі ў Афрыцы, накшталт супраціву, якое ўжо аказалі ў Малі ў дачыненні да "вагнераўцаў".
- Акрамя таго, на поўдні Сірыі застаецца тэрыторыя, якая не кантралюецца войскамі сірыйцаў, там поўны кантроль трымаюць амерыканскія войскі. У залежнасці ад таго, як будуць развівацца падзеі, якіх поспехаў дасягнуць паўстанцы Сірыі, хаўруснікі Украіны таксама могуць звярнуць больш увагі на тамтэйшы канфлікт.
Таксама не варта забываць, што сілы паўстанцаў – гэта турэцкія сілы, і нельга выключаць, што Турцыя захоча далучыцца да іх ужо фізічна, – выказаў меркаванне Каваленка.