5 лiстапада 2024, aўторак, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Мінабароны РФ наважыла дапамагчы УСУ

5
ISW: Мінабароны РФ наважыла дапамагчы УСУ

Дзіўная ініцыятыва расейскага міністэрства.

Днямі расейскае апазіцыйнае выданне "Важные истории" сабрала адразу некалькі артыкулаў ад Z-блогераў, якія скардзіліся на расфармаванне з боку МА РФ неафіцыйных падраздзяленняў дронаў УС РФ.

Больш за тое, гэтых жа аператараў дронаў перавялі ў пяхоту, каб кідаць на штурмы пазіцый УСУ. Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) наважылі прааналізаваць гэтыя артыкулы.

Частка расейскіх ваенных карэспандэнтаў паскардзілася на камандаванне МА РФ, што яно дагэтуль аддае перавагу не дыстанцыйнаму бою, а "мясным штурмам". У некаторых штурмавых ротах з 90 чалавек толькі 20 з'яўляюцца сапраўднымі штурмавікамі, а астатнія — былыя аператары дронаў.

Яшчэ частка Z-блогераў звязала гэтыя тэндэнцыі з нядаўнімі намаганнямі МА РФ сфармаваць "аб'яднаныя тэхнічныя батальёны беспілотнікаў" і Цэнтр перспектыўных беспілотных тэхналогій "Рубікон".

Шмат якія камандзіры УС РФ асцерагаюцца, што такім чынам МА пазбавіць іх даступнай працоўнай сілы, якую можна кідаць у "мясныя штурмы". Больш за тое, частка расейскіх ваенных карэспандэнтаў выступае супраць ініцыятывы МА РФ стварыць «тэхнічны батальён беспілотнікаў», бо паміж імі не будзе адзінай сістэмы сувязі, што дазволіла б ім каардынаваць паміж сабой свае дзеянні.

Акрамя таго, МА РФ спатрэбіцца вельмі шмат часу, каб наладзіць адзіную сувязь паміж аператарамі дронаў і штурмавымі групамі на лініі фронту. У выніку варожыя штурмавікі застануцца без заслоны з паветра.

Не так даўно расейскія ваенныя карэспандэнты ўжо "енчылі" на фоне ліквідацыі двух аператараў дронаў з 87-га стралковага палка Дзмітрыя Лысакоўскага і Сяргея Грыцая, пасля таго як іх адправілі ў адну са штурмавых груп на Данбасе.

Аналітыкі з ISW мяркуюць, што скарачэнне расейскіх спецыялістаў у беспілотніках таксама можа, прынамсі, часова абцяжарыць аперацыі расейскіх дронаў, калі МА РФ і далей працягне свае намаганні для іх цэнтралізацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках