Вайскоўцы з КНДР патрапілі пад абстрэл УСУ
2- 4.11.2024, 9:41
- 11,352
Паўночнакарэйцаў атакавалі ў Курскай вобласці РФ.
Першыя вайскоўцы з КНДР ужо патрапілі пад абстрэл УСУ ў Курскай вобласці РФ. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка. Дзе і калі гэта адбылося — невядома.
Адзначым, раней у Сеціве з'явіўся ролік з параненым вайскоўцам з КНДР. Ён расказвае пра загубу 40 акупантаў з Паўночнай Карэі.