У цэнтр Менска прыйшлі «прыхадні»
13- 4.11.2024, 9:52
- 23,672
Іх даўно не бачылі ў сталіцы.
Яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка на 115.бел з'явілася заяўка ад менчука, у якой ён паведамляў, што бабры аб'ядаюць дрэвы ў скверы Старасцінская Слабада. Аднак, як высветлілася, гэта не адзінае месца ў цэнтры места, якое налюбавалі грызуны. Які маштаб страт і як з гэтым упраўляюцца ўлады, даведалася дзяржаўнае агенцтва «Минск-Новости».
Сквер Старасцінская Слабада размешчаны ў тлумнай частцы места: насупраць — праспект Скарыны, з другога боку — вуліца Багдановіча. Аднак гэта не перашкодзіла бабрам уладкавацца. Як расказалі тутэйшыя жыхары, грызуны тут жывуць ужо не першы год. Напрыклад, Аляксандр даведаўся аб тым, што бабры жывуць непадалёк ад метро "Няміга", яшчэ чатыры гады таму. Хоць убачыць іх няпроста: свае работы яны праводзяць уночы або раніцай.
Іншы тутэйшы жыхар, Юры, з дзяцінства ведае наваколлі і запэўнівае, што баброў у цэнтры горада даўней не было — з'явіліся яны тут блізу тры гады таму. Мужчыну нават пашчасціла ўбачыць аднаго: бабёр з галінкай у зубах плыў па Свіслачы ў кірунку дзіцячага парка.
- Рыбакі расказваюць, што часта сустракаюць баброў, — падзяліўся суразмоўца. - Шчыра кажучы, не ведаю, адкуль яны тут з'явіліся. Магчыма, прыплылі па рацэ з боку Драздоў, ім тут спадабалася.
У адміністрацыі Цэнтральнага раёна пацвердзілі: праблема з бабрамі з'явілася 3-4 гады таму. Прычым рассяліліся грызуны на дастаткова вялікай тэрыторыі — ад вострава Мужнасці і Смутку да вадасховішча Дразды. Найбольш прыкметныя наступствы іхняй дзейнасці ў скверы Старасцінская Слабада і ў яго наваколлях: бабры амаль дашчэнту згрызлі таполі, рабіны ды іншыя дрэвы. У той жа час можна заўважыць і вынікі зробленых раённымі ўладамі захадаў: шмат якія прыбярэжныя дрэвы апрацаваныя рэчывам і абгорнутыя металічнай сеткай для аховы.
Бабры прычыняюць вялікую шкоду, знішчаюць здаровыя дрэвы ў парках, скверах, уздоўж бачнай зоны рэакрэацыі Свіслачы, адзначылі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна:
- Перасоўваюцца яны, парушаючы ландшафт у зонах адпачынку. У адміністрацыі таксама прынялі пастанову ўпаўнаважыць Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў займацца кантролем папуляцыі і колькасці баброў. На гэты момант выдадзеная ліцэнзія да канца сакавіка 2025 года на адлоў і перамяшчэнне асобін бабра рачнога за межы горада. Пры выяўленні месцаў пасялення бабра прадпрыемствам робяцца захады для забеспячэння захаванасці абсады на прыбярэжнай і берагавой лініях Свіслачы ў Цэнтральным раёне Менска.