Гарыс або Трамп: з'явілася важнае апытанне напярэдадні выбараў
38- 4.11.2024, 13:39
- 21,856
Ужо заўтра амэрыканцы будуць выбіраць прэзідэнта.
Апытанне The New York Times і Сіенскага каледжа сведчыць, што ні Дональд Трамп, ні Камала Гарыс не змаглі нарасціць пераканаўчую перавагу ні ў адным з сямі ключавых штатаў, якія, як мяркуецца, вызначаюць лёс прэзідэнцкіх выбараў.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на звесткі апытання.
Напрыклад, Гарыс цяпер з невялікім адрывам лідэруе ў Нэвадзе, Паўночнай Караліне і Вісконсіне, тады як Трамп наперадзе ў Арызоне.
Апытанне паказвае, што абое кандыдаты ідуць нага ў нагу ў Мічыгане, Джорджыі і Пэнсільваніі.
Але вынікі ва ўсіх сямі штатах знаходзяцца ў межах хібнасці. Гэта азначае, што ніхто з кандыдатаў не мае канчатковай перавагі ні ў водным са штатаў.
Апытанне было праведзенае з 24 кастрычніка да 2 лістапада сярод імаверных 1010 выбаршчыкаў у Нэвадзе, 1305 выбаршчыкаў у Вісконсіне, 1010 выбаршчыкаў у Паўночнай Караліне, 1004 выбаршчыкаў у Джорджыі, 1527 выбаршчыкаў у Пэнсільваніі, 998 выбаршчыкаў у Мічыгане і 1025 выбаршчыкаў у Арызоне.