Распрацоўнік «1С» абвясціў аб падвышэнні цаны
6- 4.11.2024, 11:06
- 4,170
Беларускім кампаніям давядзецца плаціць больш.
Расейская кампанія "1С" абвясціла аб падаражэнні сваіх кампутарных праграм: з 2025 года цэны для масавых ліцэнзій вырастуць на 10%, а для большасці астатніх паставак — адразу на 14%. Беларускіх карыстальнікаў гэта таксама закране, заявіў Арцём Мажэйка, дырэктар кампаніі "МіСофт", якая з'яўляецца афіцыйным дыстрыбутарам праграм "1С" у нашай краіне.
У каментарыі беларускаму парталу Office Life Арцём Мажэйка паведаміў, што падаражанне на прадукцыю кампаніі "1С" чакаецца з 1 лютага 2025 года:
• «1С:Прадпрыемства 8» — у сярэднім на 20%,
• «1С:Камплект падтрымкі. Беларусь» — на 15%.
Цана яшчэ аднаго пакета — «1С:ERP Кіраванне прадпрыемствам 2 для Беларусі» — кампанія плануе падняць крыху пазней, з 1 красавіка 2025 года — на 30%.
Сам распрацоўнік спецыялізаваных праграм, якімі карыстаюцца ў тым ліку і шмат якія беларускія кампаніі, аргументаваў павышэнне цаны сваёй прадукцыі інфляцыяй і неабходнасцю павышаць заробкі супрацоўнікам кампаніі.