УСУ за ноч збілі паўсотні расейскіх дронаў
- 4.11.2024, 11:13
- 1,402
Яшчэ 27 «лакацыйна страчаныя» ў розных рэгіёнах Украіны.
Уночы 4 лістапада расейскае войска атакавала Украіну ракетамі, авіябомбамі і беспілотнікамі. Аб гэтым паведамілі Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны.
Акупанты выпусцілі балістычную ракету "Іскандэр-М" з Растоўскай вобласці РФ, а таксама 80 ударных дронаў Shahed ды іншага тыпу з Бранска, Курска і Краснадарскага краю.
На 8.30 ва УС пацвердзілі збіццё 50 расейскіх БЛА. Яшчэ 27 лакацыйна страчаныя ў розных рэгіёнах Украіны.
Супрацьпаветраная абарона працавала ў Кіеўскай, Сумскай, Адэскай, Херсонскай, Мікалаеўскай, Жытомірскай, Чаркаскай, Чарнігаўскай і Кіраваградскай абласцях, гаворыцца ў ранішняй справаздачы.