26 снежня 2024, Чацвер, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расонах арыштавалі будынак раённага Дома культуры

4
У Расонах арыштавалі будынак раённага Дома культуры

І выставілі на продаж за завінавачанасць раёна.

У Расонах арыштавалі і выставілі на таргі будынак раённага Дома культуры, заўважыў тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю".

Раней у раёне выставілі на аўкцыён гараж Дома саветаў, які знаходзіцца на балансе выканкама, а таксама два дамы культуры — у аграгарадку Клясціцы і Сакалішчы. Абодва будынкі знаходзяцца на балансе аддзела культуры райвыканкама.

Цяпер да іх дадаўся і Дом культуры ў самім райцэнтры. Прадаць яго жадаюць за 428,8 тысячы рублёў.

Будынак ДК быў закладам за выдачу СУП "Здрава" крэдыту на 1,5 мільёна рублёў. Аднак прадпрыемства збанкрутавала. Выканкам, відавочна, выступаў паручыцелем крэдыту, таму зараз адказвае за яго сваёй маёмасцю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках