УСУ ўдарылі па расейскім караблі ў порце Бярдзянска
6- 4.11.2024, 14:27
- 27,434
Расейцы спехам вывелі судна.
Паспяховыя ўдары ўкраінскіх войскаў па чыгунцы і порце ў часова акупаваным Бярдзянску зрабілі немагчымым іх выкарыстанне для вайсковай лагістыкі расейцаў. Пра гэта ў эфіры «24 канала» паведаміў дарадца гарадскога кіраўніка Марыюпаля Пётр Андрушчанка.
Андрушчанка выказаў надзею, што аналагічныя атакі могуць быць ажыццёўлены на іншых акупаваных тэрыторыях, каб запаволіць прасоўванне расейскіх войскаў і не даць ім пабудаваць лагістыку.
Таксама ён адзначыў, што ў выніку ўдару БпЛА 31 кастрычніка быў пашкоджаны расейскі карабель, і зараз порт у Бярдзянску стаіць пустым.
«З 31 кастрычніка акупанты пачалі іх выводзіць з порта, у тым ліку тое судна, якое пашкоджанае. Электразабеспячэнне было фактычна знішчана праз траплянне ў падстанцыю, якая таксама магчыма была адной з мэт, таму што з-за вываду яе з ладу абясточваецца праца Бярдзянскага порта, робяцца немагчымымі пагрузачна-разгрузачныя працы», - растлумачыў Андрушчанка.
Цяпер на месцы ўдару працягваюцца рамонтныя працы, аднак працягласць іх правядзення невядомая. Дарадца гарадскога кіраўніка Марыюпаля паведаміў, што падчас нападу на порт пацярпелі акупанты, бо ўдар прыпаў на прамысловыя склады.
Са слоў Андрушчанкі, гэтая атака была даволі паспяховай і натхняе ўкраінцаў на акупаваных тэрыторыях.
«Цяпер бачым мэтанакіраваную працу ўкраінскіх Сіл абароны разам з нашым партызанскім рухам для абясшкоджвання лагістыкі ворага. Удар па порце - гэта фінальная кропка ў ланцугу», - адзначыў Андрушчанка.