26 снежня 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Збіралі 10 гадоў, а страцілі за дзень»

30
«Збіралі 10 гадоў, а страцілі за дзень»

Жыхарка Бабруйска аддала ашуканцам усе грошы сям'і.

Беларуска аддала ашуканцам увесь ашчадак, якія ейная сям'я збірала 10 гадоў. Падрабязнасці расказалі ва ўправе Следчага камітэта Магілёўскай вобласці.

Так, 52-гадовай жыхарцы Бабруйска, раніцай 28 кастрычніка ў мэсэнджэры патэлефанаваў нібыта супрацоўнік мабільнай сувязі, які паведаміў пра нібыта замену тарыфных планаў, прапаноўваючы зрабіць гэта онлайн. Жанчына не пагадзілася мяняць тарыфны план, але праз дзве гадзіны ёй зноў патэлефанавалі. Цяпер званок быў нібыта з Дэпартамента фінансавых расследаванняў Менска.

Фальшывы супрацоўнік назваў сваё прозвішча і пасаду, а пасля ўдакладніў у суразмоўніцы, ці задэкларавала яна свой ашчадак, бо незадэклараваныя грошы могуць ужо ў найбліжэйшы час канфіскаваць праваахоўнікі. Беларускі супрацоўнік сказаў перадаць грошы прадстаўніку дэпартамента для наступнага афармлення, абяцаючы, што на працягу трох гадзін усю суму ёй вернуць з відэапацвярджэннем і дамовай.

Бабруйчанка спакавала ўсе грошы, якія былі дома, і перадала амаль 92 тысяч беларускіх рублёў псеўдасупрацоўніку, які пад'ехаў да дома на аўто. Але ашуканцы на гэтым не спыніліся, ужо наступнай раніцай яны патэлефанавалі, і пераканалі беларуску пайсці ў банк па крэдыт на 10 тысяч беларускіх рублёў.

Аднак супрацоўніца банка падчас гутаркі западозрыла нядобрае і распытала аб усім жанчыну. Даведаўшыся аб махлярстве, супрацоўніца фінустановы перадала інфармацыю службе бяспекі банка і ў міліцыю.

Так, бабруйчанка не ўзяла крэдыт для махляроў, але ўсё ж за адзін дзень сям'я пазбавілася ашчадку, які збірала больш за 10 гадоў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках