Гетман УСУ зрабіў заяву аб вайскоўцах КНДР
- 4.11.2024, 15:37
- 19,978
Сырскі пракаментаваў сітуацыю на Курскім кірунку.
У панядзелак, 14 кастрычніка, гетман УСУ Аляксандр Сырскі правёў нараду з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, міністрам абароны Рустэмам Умеравым, начальнікам Генштаба Анатолем Баргілевічам. Пра гэта гетман УСУ напісаў у Telegram.
Ён падкрэсліў, што на пасяджэнні гаварылі пра фронт, пра Пакроўскі, Курахаўскі, Тарэцкі, а таксама Купянскі кірункі.
Таксама Гетман УСУ паведаміў аб Курскай аперацыі і знішчэнні расейскіх сіл у пэўных раёнах паблізу ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.
"Мы працуем і будзем знішчаць расейцаў, вайскоўцаў КНДР, усіх, хто будзе пагражаць Украіне", - напісаў Аляксандр Сырскі.