Страты расейцаў у вайне перасягнулі чарговую псіхалагічную адзнаку
11- 4.11.2024, 16:19
- 17,628
Інфаграфіка.
З пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Расейская Федэрацыя страціла ўжо больш за 700 000 сваіх вайскоўцаў. Гэтыя звесткі былі выдадзеныя Генеральным штабам Узброеных сіл Украіны.
На раніцу 4 лістапада, агульная колькасць страт Расеі ў жывой сіле складае прыкладна 700 390 чалавек, у тым ліку як загінулых, так і параненых. На працягу апошніх дзён украінскія ваяры знішчылі 1 300 акупантаў
Таксама войска РФ страціла дзясяткі тысяч адзінак зброі і тэхнікі:
- Баявых браняваных машын - 18 538 (15);
- артылерыйскіх сістэм - 20121 (35);
- РСЗА - 1245 (+1);
- сродкаў СПА - 994 (+0);
- самалётаў - 369 (+0);
- верталётаў - 329 (+0);
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню - 18280 (93);
- крылатых ракет - 2629 (0);
- караблёў/катараў ‒ 28 (+0);
- падводных лодак - 1 (+0);
- аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў - 28 237 (77);
- Спецтэхнікі ‒ 3587 (+3).