У Малдове закончыўся падлік галасоў на выбарах
8- 4.11.2024, 18:01
- 11,034
ЦВК апублікавала вынікі.
Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы закончыла апрацоўку 100 адсоткаў бюлетэняў другога тура прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле папярэдніх вынікаў, дзейная прэзідэнтка Мая Санду атрымала 55,33% галасоў, у той час як ейны апанент Аляксандр Стаянагла набраў 44,67%.
На выбарчых участках у краіне 51,33% выбарцаў аддалі свае галасы за Стаянагла, тады як за Санду прагаласавалі 48,67%. Аднак за межамі краіны Санду значна апярэдзіла свайго апанента, атрымаўшы 82,83% галасоў супраць 17,17% за Стаянагла.
У першым туры выбараў, які прайшоў у Малдове 20 кастрычніка, Санду набрала 42,49% галасоў, а Стаянагло - 25,95%. У той жа дзень таксама адбыўся рэферэндум, на якім з невялікай перавагай перамаглі прыхільнікі еўраінтэграцыі.