Апазіцыя ў Грузіі плануе штодзённыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў
13- 4.11.2024, 20:29
- 4,804
Грузіны маюць намер сфармаваць «магутны пратэставы рух, які зрыне рэжым».
Акцыі грузінскай апазіцыі праз нязгоду з абвешчанымі вынікамі парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка будуць мець штодзённы характар.
Пра гэта заявіў адзін з лідараў апазіцыйнай «Кааліцыі за перамены» Ніка Мелія на мітынгу ля будынка парламента Грузіі ў панядзелак, 4 лістапада, паведамляе «Рэха Каўказа».
Паводле словаў Меліі, апазіцыя мае намер сфармраваць «адзін магутны пратэставы рух, які зрыне рэжым», і ўжо анансавала наступную акцыю пратэсту на 5 лістапада ля тбіліскага Палаца спорту.
«Мы будзем на вуліцы кожны дзень. Нас павінна быць столькі, каб ніхто не мог увайсці сюды (у парламент. – Рэд.), але стаяць толькі на Руставелі недастаткова, мы павінны стаяць на ўсіх праспектах», – дадаў палітык.
Як мяркуецца, апазіцыя плануе блакаваць асноўныя транспартныя артэрыі горада, мяркуе «Рэха Каўказа».