Зяленскі павіншаваў Санду з перамогай на выбарах у Малдове
2- 4.11.2024, 21:20
- 2,130
Прэзідэнт Украіны выказаў падтрымку еўрапейскаму выбару народа Малдовы.
Прэзідэнт Украіны \b>Уладзімір Зяленскі ў рамках тэлефоннай размовы з лідаркай Малдовы \b>Маяй Санду павіншаваў яе з перамогай на выбарах. Пра гэта ён напісаў у сваім X.
«Правеў тэлефонную размову са спадарыняй прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду. Павіншаваў яе з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і ад імя ўкраінскага народа выказаў падтрымку еўрапейскаму выбару народа Малдовы. Мы пацвердзілі адданасць супрацоўніцтву на шляху да агульнай мэты – сяброўства ў Еўрапейскім Звязе. Мы скаардынавалі далейшыя крокі, сярод іншага я запрасіў Маю Санду ва Украіну», – адзначыў Зяленскі.