Войскі КНДР адкрылі агонь па расейцах у Курскай вобласці
9- 5.11.2024, 8:37
- 22,916
Расейскі палонны быў шакаваны.
Раснйскі захопнік, які трапіў ва ўкраінскі палон, заявіў, што вайскоўцы КНДР адкрылі агонь па іх войсках у Курскай вобласці.
Фрагмент допыту апублікаваў у сваім Telegram-канале ўкраінскі журналіст Дзяніс Казанскі.
Акупант кажа, што яго падраздзяленне базавалася ў раёне расейскага пасёлка Глушкава. У іх было ўсё нармальна, "пакуль не прывезлі карэйцаў":
“З імі ж не пагаворыш. Яны пачалі страляць па нас. Можа, у паніцы, бо прынялі нас за супраціўніка. Расейцы для іх усе на адзін твар - славяне».
Са слоў захопніка, расейскае ваеннае камандаванне не рэагуе на скаргі.
Акрамя таго, ім лягчэй адпраўляць у штурмы менавіта расейскіх салдат, а не паўночнакарэйцаў. “Будзе скандал, калі яны загінуць. Я не ў захапленні ад такіх супольнікаў”, - дадаў ён.