Хто стане прэзідэнтам ЗША: за некалькі гадзін да выбараў абнародаванае новае апытанне
10- 5.11.2024, 8:51
- 14,794
Гарыс апярэджвае свайго апанента адразу на 4%.
Сёння, 5 лістапада, у ЗША стартуюць выбары кіраўніка дзяржавы. За прэзідэнцкае крэсла, як звычайна, пазмагаюцца прадстаўнікі ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый.
Не выключана, што ўпершыню ў гісторыі ЗША Белы дом можа заняць жанчына.
Напярэдадні выбараў адразу некалькі агенцтваў ЗША (NPR, PBS News і каледж «Марыст») правялі апытанне сярод амерыканцаў наконт будучага кіраўніка краіны, перадае «Дыялог.UA».
Апошняе сацапытанне паказала, што за Гарыс гатовыя аддаць свае галасы 51% амерыканцаў, а за Трампа 47%. Яшчэ 2% дагэтуль не вызначыліся, за каго будуць галасаваць. Самае цікавае, што амаль месяц таму аналагічнае апытанне паказала такія лічбы: за Гарыс гатовы прагаласаваць 50%, а за Трамп 48%.
Апытанне таксама паказала, што за Гарыс гатовыя аддаць свае галасы афраамерыканцы, а за Трампа «белыя» выбарцы.
Разам з тым 49% упэўненыя, нібыта ўсё роўна перамога дастанецца Трампу, а 46% усё ж вераць, што Гарыс зможа стаць першай жанчынай-прэзідэнткай ЗША.
У ЗША традыцыйна ўжо выбары кіраўніка краіны праводзяць у першы аўторак лістапада. Самыя непрадказальныя галасаванні пройдуць у 7 штатах (Пенсільванія, Паўночная Караліна, Мічыган, Вісконсін, Джорджыя, Арызона і Невада), дзе няма відавочнай падтрымкі Гарыс ці Трампа.
Сёння амерыканцы будуць выбіраць не толькі кіраўніка Белага дома, але і кангрэсмэнаў. Будуць выбраны 34 сэнатары са 100 і 435 дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў.
Апошнія абіраюцца тэрмінам на два гады, і дэмакраты хочуць змяніць там сітуацыю на сваю карысць. Сэнатары абіраюцца тэрмінам на 6 гадоў.
Згодна з амерыканскай прэсай, яшчэ да 2 лістапада амаль 75 млн прагаласавалі датэрмінова. Згодна з экспэртам, да галасавання будзе дапушчана 244 млн амерыканцаў.