«Беларуская выведка»: Лукашэнка выдаў панічны загад
8- 5.11.2024, 9:19
- 14,536
У дыктатара пачаўся востры дэфіцыт амерыканскай і еўрапейскай валюты.
Крыніцы тэлеграм-канала "Беларуская выведка" паведамляюць аб сур'ёзным дэфіцыце амерыканскай і еўрапейскай валют у фінансавай сістэме Лукашэнкі.
Размова ідзе аб крытычных пастаўках ад абсталявання, запчастак да медпрэпаратаў. Лукашэнка спрабаваў схаваць унутры краіны гэтую праблему, спрабуе жабраваць па сваіх каналах аб чарговым крэдыце менавіта ў валюце, але адказу ад патэнцыйных донараў пакуль не атрымана. Усе разлікі з РФ праводзяцца ў расейскіх рублях, валюты паступае ад экспарту крытычна мала.
Пастанавілі прадаваць золата, прычым паспрабаваць выконваць паслугу расейцам і прадаць іх частку золата, выдаючы за сваё.
Нацбанку загадана не дапусціць панічных настрояў і забяспечыць свабоднае канвертаванне як мінімум да ўступлення на пасаду новага прэзідэнта і кабінета ў ЗША.
Крыніцы таксама паведамляюць, што Лукашэнка даручыў пралічыць магчымасці плаўнай адвязкі беларускага рубля ад расейскага, на выпадак паскоранай дэвальвацыі расейскай валюты.
Спешка з «выбарамі» ў Беларусі ў тым ліку звязаная з чаканнем дэвальвацыі расейскага рубля, які прывядзе да дэвальвацыі беларускага.
Нацбанку і КДБ даручана забяспечыць бачную фінансавую ўстойлівасць і "стабільнасць" усімі даступнымі метадамі і інструментамі, каб прадухіліць будучую паніку. Чаканне велічыні інфляцыі і дэвальвацыйных працэсаў у эканоміцы наўпрост залежаць ад выніку выбараў у ЗША.
Лукашэнка аддаў загад па ўсёй лініі нацыянальнай бяспекі ад МЗС і Нацбанка да КДБ "падрыхтавацца" менавіта ў фінансавым плане.
Лукашенко отдал приказ по всей линии национальной безопасности от МИД и Нацбанка до КГБ «ПРИГОТОВИТЬСЯ» именно в финансовом плане.