22 снежня 2024, Нядзеля, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мастацкім музеі Беларусі пры рэстаўрацыі знайшлі «схаваную» карціну

2
У Мастацкім музеі Беларусі пры рэстаўрацыі знайшлі «схаваную» карціну

Таямніца была на вачах у гледача з 1961 гады.

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пад карцінай "Дзяўчына" расейскага мастака Філіпа Малявіна адкрылі новае палатно невядомага аўтара, паведамляе "Першы інфармацыйны".

Як расказалі супрацоўнікі Мастацкага музея, у рэстаўрацыйнай практыцы гэта рэдкасць. Таямніца была на вачах у гледача з 1961 года, калі карціна "Дзяўчына", напісаная ў канцы XIX стагоддзя, з'явілася ў пастаяннай экспазіцыі. Другое палатно было схаванае пад першым на дубляваным палатне.

КАРЦІНА "ДЗЯЎЧЫНА" РАСЕЙСКАГА МАСТАКА ФІЛІПА МАЛЯВІНА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ БЕЛАРУСІ. ФОТА: NEWS.BY

Адкрыццё зрабілі выпадкова: год таму партрэт працы Малявіна праходзіў першую планавую рэстаўрацыю. Пры аглядзе рэстаўратарка звярнула ўвагу на рэльеф, адкуль літаральна праявілася кветка. Праца прайшла даследаванне, незвычайным было і само палатно.

«Ніткі не характэрныя для палатна. І высветлілася, што большая частка нітак з'яўляецца шоўкам. У нас ёсць хімічныя і фізічныя даследаванні. Зроблены рэнтген і мікраскоп, практычна на 100% большая частка гэтай тканіны складаецца з шаўковых нітак. Шаўковыя абрусы нідзе не валяюцца проста так. Гэтая тканіна дастаткова дарагая. Якім чынам яна была выкарыстаная, таксама свайго роду загадка», - распавяла мастачка-рэстаўратарка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Юлія Місючэнка.

ДРУГОЕ ПАЛАТНО, СХАВАНАЕ ПАД ПЕРШЫМ НА ДУБЛЯВАНЫМ ПАЛАТНЕ. ФОТА: NEWS.BY

Сёння і кветкі невядомага аўтара, і партрэт пэндзля Малявіна жывуць паасобку. Іх прэзентуюць у якасці падарунка да 85-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея.

«У найбліжэйшай перспектыве мы вельмі хочам стварыць выставу адной карціны і расказаць гісторыю, як рэстаўратары раскрывалі гэты цуд. Тут пытанне ўжо большае за даследчыцкі характар. Як давесці гэтую ноту інфармацыі да лагічнага заканчэння. А сам твор можна ўжо паглядзець. У найбліжэйшай перспектыве мы абавязкова пакажам яго гледачу і раскрыем этапы кухні», - паведаміла генеральная дырэктарка музея Ганна Конанава.

Цяпер спецыялісты рыхтуюцца да другога этапу даследаванняў: трэба пацвердзіць меркаваную дату карціны. Больш складана будзе знайсці аўтара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках