У Менскім раёне жанчына загінула, падавіўшыся чырвонай ікрой з тварагом
12- 5.11.2024, 9:53
- 13,422
Апублікаваны вынікі экспэртызы.
Паджылая жыхарка Менскага раёна загінула, задушыўшыся чырвонай ікрой з тварагом, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта судовых экспэртыз (ГКСЭ).
Трагічны выпадак здарыўся ў канцы ліпеня. У "хуткую" паступіла паведамленне, што 84-гадовай жанчыне стала дрэнна падчас ежы, яна страціла прытомнасць.
Прыбыўшыя медработнікі канстатавалі смерць вяскоўкі. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначылі экспэртызу.
«Медыцынскім судовым экспертам устаноўлена наяўнасць у дыхальных шляхах загінулай харчовых мас, у склад якіх уваходзілі чырвоная ікра і тварог. Згодна з высновамі судовага экспэрта смерць жанчыны наступіла ў выніку механічнай асфіксіі ад закрыцця дыхальных шляхоў харчовымі масамі», - паведамілі ў ГКСЭ.