Сікорскі: У Беларусі палітвязняў прапарцыйна больш, чым у Польшчы падчас вайсковага становішча
6- 5.11.2024, 10:55
- 4,338
Польшча шукае розныя каналы, каб дабіцца вызвалення палітвязня Андрэя Пачобута.
Польшча не пакідае спроб дамагчыся вызвалення палітвязня Андрэя Пачобута ў Беларусі. Аб гэтым у эфіры TVN заявіў міністр замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі.
“Мы ўсе ведаем, што гэта за рэжым. Мы спрабуем паўплываць на гэтую сітуацыю па розных каналах, як на нашым кантыненце, так і ў згодзе з нашымі супольнікамі. Але давайце ўспомнім, што ў Беларусі палітвязняў прапарцыйна насельніцтву больш, чым у Польшчы падчас ваеннага становішча. Гэтак жа сама, як у Расеі больш палітвязняў, чым у гнілым Савецкім Саюзе, чым за Брэжневым”, - сказаў ён.
Кіраўнік польскага МЗС дадаў, што ўсе польскія ўрады спрабавалі весці нейкую гульню з Лукашэнкам, але вынік быў заўсёды аднолькавы.