«Беларускі аўтапрам ледзь дыхае»
9- 5.11.2024, 16:19
- 14,568
Гэта ідыёцкая пастанова канчаткова яго даб'е.
У СЭЗ «Менск» ТАА «МаркетГрупБел» дазволілі арганізаваць зборку кітайскіх грузавікоў і спецаўтамабіляў (смеццявозы, аўтавышкі і г.д.). Будзе рэалізоўвацца інвестыцыйны праект арганізацыі вытворчасці камерцыйных аўтамабіляў з падвышанымі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі.
Кітайцы істотна пасунулі беларускіх аўтавытворцаў на расейскім рынку, адціскаюць у Беларусі, піша чытач сайта Charter97.org:
- Кітайскія аўтамабілі значна прывабнейшыя па суадносінах кошт-якасць. Фінансавыя магчымасці непараўнальныя. Пасля «геніяльнай» падтрымкі рэжымам пуцінскай агрэсіі супраць Украіны якасць беларускіх аўтамабіляў яшчэ мацней прагнулася праз санкцыі на пастаўкі заходніх дэталяў. Беларускі аўтапрам ледзь дыхае ў ліпкіх лапах моцных гаспадарнікаў. Гэта ідыёцкая пастанова канчаткова яго даб'е.
Гэта не першае «геніяльнае» знішчэнне прамысловай галіны лукашызмам. За прэм'ерам Мясніковічам уклалі дзясяткі мільярдаў даляраў у мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай прамысловасці. Пасля гэтага за хабар Мясніковіч запусціў у Беларусь аўстрыйскі канцэрн «Крона», які паспяхова ўсіх і задушыў.