22 снежня 2024, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны дваццаты дарослы ў Менску хварэе на цукровы дыябет

16
Кожны дваццаты дарослы ў Менску хварэе на цукровы дыябет

Колькасць хворых расце.

У Менску цукровы дыябет ёсць у кожнага дваццатага дарослага, пры гэтым колькасць захварэлых кожны год павялічваецца прыкладна на 7,5 тысячы чалавек. Такімі звесткамі падзяліліся ў Гарадскім цэнтры здароўя, пішуць «Минск-Новости».

Паводле інфармацыі за 2023 год, у Менску зарэгістравана 80 тысяч дыябетыкаў. У большасці выпадкаў (95%) гэта другі тып дыябету, які ўважаецца за набыты. Часцей за ўсё сустракаецца ў паджылых людзей, прычым у жанчын удвая больш, чым у мужчын.

За галоўны чыннік узнікнення дыябету ўважаецца метабалічнае атлусценне. Яно ўзнікае пры злоўжыванні высокакаларыйнымі прадуктамі і пры маларухомым ладзе жыцця. Рызыка развіцця гэтага тыпу атлусцення ёсць у жанчын з акружнасцю таліі, большай за 80 см, а ў мужчын - 102 см.

Эндакрынолаг адзначыла, што, калі ў сям'і ўжо ёсць выпадкі захворвання, гэта не значыць, што ў чалавека абавязкова будзе дыябет. Але важна надаваць увагу харчаванню і заняткам спортам. Таксама лекарка нагадала аб своечасовай дыягностыцы дыябету. Усё проста: трэба здаць аналіз крыві на цукар. Яшчэ можна праверыцца на глікаваны гемаглабін - ён паказвае сярэдняе змяшчэнне глюкозы ў крыві за тры месяцы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках