25 снежня 2024, Серада, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Беларусі рыхтуецца ваяваць з NATO

63
Мінабароны Беларусі рыхтуецца ваяваць з NATO
УЛАДЗІМІР КУПРЫЯНЮК

Новыя фантазіі ад намесніка начальніка Генштаба.

NATO нібыта рыхтуецца да таго, каб увайсці на тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк у «Белорусской военной газете».

«Відавочна адно: калектыўны Захад прыйшоў да ўсведамлення сваёй няздольнасці ажыццявіць дзяржаўны пераварот ні ў Беларусі, ні ў Расеі, роўна як і забяспечыць перамогу кіеўскага рэжыму на полі бою. Таму кіраваны Злучанымі Штатамі блок NATO ўжо фактычна рыхтуецца да адкрытага ўзброенага супрацьстаяння з Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй», - сказаў Купрыянюк.

З яго слоў, асноўныя намаганні краін - чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу сканцэнтраваныя на павелічэнне выдаткаў на абарону і нарошчванне патэнцыялу войск.

Ён таксама дадаў, што ва ўсходнееўрапейскіх дзяржавах ударнымі тэмпамі ўдасканальваецца вайсковая інфраструктура - «мадэрнізуюцца аэрадромы, вайскова-марскія базы, палігоны, ствараюцца новыя навучальныя цэнтры, а таксама перадавыя базы для своечасовага размяшчэння і захоўвання тэхнікі, узбраення і матэрыяльных сродкаў».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках