5 лiстапада 2024, aўторак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перамога на выбарах у ЗША залежыць ад аднаго вызначальнага фактару»

«Перамога на выбарах у ЗША залежыць ад аднаго вызначальнага фактару»

Градус супрацьстаяння вельмі высокі.

Падчас выбараў 47-га прэзідэнта ЗША - якім стане або дэмакратка Камала Гарыс, або рэспубліканец Дональд Трамп - вызначальным фактарам стане мабілізацыя электарату, мяркуе Аляксандр Ляонаў, выканаўчы дырэктар Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў Пента. У эфіры Radio NV ён патлумачыў, як вызначыць пераможцу гонкі:

— У ЗША дастаткова высокі давер да органаў дзяржаўнай улады, бо грамадзяне галасуюць менавіта праз пошту і разумеюць, што будзе захаваная таямніца галасавання (для гэтага ёсць спецыяльныя працэдуры), і не будзе фальсіфікацый.

І зараз, нягледзячы на напружанне, нягледзячы на тое, што ў Злучаных Штатах дастаткова сур'ёзны…расколам гэта назваць цяжка, але градус выбараў вельмі высокі. Ёсць як аб'ектыўныя, так і суб'ектыўныя прычыны.

Адна з суб'ектыўных прычын, што Дональд Трамп, мы разумеем, альбо ідзе ў Белы дом, альбо, з вялікай доляй імавернасці, можа патрапіць за краты. І таму там дзейнічае прынцып: альбо ўсё, альбо нічога.

І для Камалы Гарыс гэта таксама дастаткова вялікі выклік, бо яна ўступіла ў кампанію дастаткова позна. І зараз мы бачым, што Дональд Трамп мае вялікія ўліванні ў сваю кампанію, той жа Ілан Маск проста залівае грашыма, а часам гэта мае прыкметы нават подкупу выбарцаў. Пра гэта не проста гавораць амерыканскія праваахоўныя органы, а пачынаюць расследаванне.

Менавіта таму зараз вельмі высокім коштам будзе [давацца] мабілізацыя электарату. Гэта будзе вызначальным, пра гэта гавораць усе. Заўсёды, калі вельмі сур'ёзная [канкурэнцыя], кандыдаты ідуць ва ўзровень, то перамагае той, хто зможа прывесці сваіх выбарцаў на выбарчыя ўчасткі.

І мы бачым, што Камала Гарыс спрабуе гэта зрабіць з прыцягненнем зорак - Тэйлар Свіфт, Беёнсэ, Лэдзі Гагі. Яны ладзілі канцэрты і заклікалі сваіх прыхільнікаў ісці галасаваць. Пагаворваюць, калі Тэйлар Свіфт выступіла ў падтрымку Камалы Гарыс і выклала спасылку, каб рэгістравацца на выбары, літаральна цягам некалькіх дзён зарэгістравалася больш за 400 тысяч амерыканцаў. Гэта хутчэй за ўсё маладыя амерыканцы, якія прынялі пастанову ісці на выбары.

Важны момант, што, па-першае, ёсць дакладнае размеркаванне. За Камалу Гарыс гатовы галасаваць прыкладна 60% маладой Амерыкі. А Дональд Трамп мае найбольшую падтрымку ў паджылых людзей. Гэта прыкмета не толькі палітычнага размежавання, а гэта пытанне мадэрнізацыі краіны: моладзь выступае і галасуе за новыя трэнды, а людзі старэйшага веку асцерагаюцца гэтых трэндаў і імкнуцца галасаваць за кансерватара.

А мы бачым, што Дональд Трамп не проста кансерватар. Часам ён нават пераходзіць усе межы, якія з’яўляюцца традыцыяй амерыканскай палітыкі, амерыканскіх выбараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках