Турцыя спісала шматмільённыя пазыкі Кыргызстану
6- 5.11.2024, 19:03
- 4,220
У абмен на праекты зялёнай эканомікі.
Турцыя спісала замежную пазыку Кыргызстана ў суме $58,9 млн у абмен на праекты зялёнай эканомікі.
«Я хачу выказаць падзяку прэзідэнту Эрдагану за прыняцце пастановы аб спісанні замежнай пазыкі», — сказаў Жапараў.
У выданні паведамілі, што, паводле звестак Мінфіна Кыргызстана, на канец жніўня 2024 года дзяржаўная пазыка Кыргызстана перад урадам Турцыі складала $62,2 млн. Краіна паспела выплаціць блізу $4 млн. У выніку сума спісанай пазыкі склала $58,9 млн.