У РФ заявілі аб спробе УСУ вярнуць пад кантроль Украіны Запарожскую АЭС
8- 5.11.2024, 19:38
- 10,348
Што вядома.
Украінскія сілы спрабавалі дэакупаваць Запарожскую АЭС, паведаміў гаўляйтар Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі.
«Супраціўнік планаваў прымяніць РСЗА HIMARS, а таксама ўдарныя беспілотныя комплексы, - напісаў ён.
Запарожская АЭС з'яўляецца найбуйнейшай атамнай станцыяй па магутнасці ў Еўропе і трэцяй па велічыні ў свеце. Яна размешчаная побач з Энэргадарам у Запарожскай вобласці і складаецца з шасці энэргаблокаў ВВЭР-1000. Пасля пачатку вайны ЗАЭС захапіла РФ.
Сёння Мінабароны РФ таксама паведаміла, што УСУ нібыта спрабавалі захапіць Курскую АЭС. У захопе АЭС нібыта павінны былі ўдзельнічаць 20 тысяч вайскоўцаў УСУ.