Беларуска прэтэндуе на званне варшавянкі года
6- 5.11.2024, 20:08
- 11,038
Узнагароду штогод уручаюць маладым жанчынам, якія «смела мяняюць рэальнасць».
Беларуска Ганна Мазярская намінаваная на прэмію «Варшавянка маладога пакалення». Узнагароду штогод уручаюць маладым жанчынам, якія «смела мяняюць рэальнасць», удзельнічаюць у сацыяльных ініцыятывах і праяўляюць крэатыўнасць, піша MOST.
Ганна Мазярская вядомая як фемактывістка і ўдзельніца грамадскага руху «Агульнапольскі страйк жанчынаў». У 19 гадоў яна стала самай маладой удзельніцай Рады жанчынаў пры варшаўскай мэрыі.
Ганна ўганараваная прэміяй імя Тадэвуша Мазавецкага, якая штогод уручаецца маладым людзям, што працуюць на карысць грамадзянскай супольнасці.
Сярод яе праектаў таксама ініцыятыва «Запішы ў каляндар», створаная для падтрымкі маладых жанчынаў, якія імкнуцца ўдзельнічаць у палітыцы і займаць кіроўныя пасады.
Галасаванне прадоўжыцца да 7 лістапада. А вынікі конкурсу абвесцяць 26 лістапада.