Прэм'ер-міністр Ізраіля звольніў міністра абароны Ёава Галанта
- 5.11.2024, 21:21
- 3,208
Новым міністрам абароны прызначаны Ісраэль Кац, які займаў пасаду кіраўніка МЗС.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху звольнілі міністра абароны Ёава Галанта, паведамляе выданне Haaretz.
Як удакладняе The Jerusalem Post, новым міністрам абароны прызначаны Ісраэль Кац, які займаў пасаду міністра замежных справаў.
«Мой найвышэйшы абавязак як прэм'ер-міністра Ізраіля – гарантаваць бяспеку краіны і прывесці нас да вызначальнай перамогі. У ваенны час, як ніколі, неабходны поўны давер паміж прэм'ер-міністрам і міністрам абароны. Калі ў першыя месяцы кампаніі ў нас быў такі давер і мы шмат чаго дамагліся, то ў апошнія месяцы, на жаль, гэты давер паміж мной і міністрам абароны падарваўся», – гаворыцца ў заяве Нетаньяху.