Трамп перамог у першым «вагальным» штаце - Паўночнай Караліне
3- 6.11.2024, 8:35
- 3,268
Кандыдат-рэспубліканец атрымлівае 230 галасоў выбарцаў з неабходных 270.
Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп перамог у першым «вагальным» штаце - Паўночнай Караліне.
Пра гэта паведамляе Associated Press.
Кандыдат-рэспубліканец атрымлівае 230 галасоў выбарцаў з 270.
Перамога ў Паўночнай Караліне дасць Трампу 16 галасоў выбарцаў. Такім чынам, кандыдат-рэспубліканец атрымлівае, на 07:30 (паводле Менску), 230 галасоў выбарцаў з 270, неабходных для перамогі.
У яшчэ пяці «вагальных» штатах пакуль нельга дакладна спрагназаваць, хто пераможа, але Трамп апярэджвае сваю апанентку Камалу Гарыс. Вынікі галасавання з сёмага «вагальнага» штата - Невады - пакуль не паступалі.