6 лiстапада 2024, Серада, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскол у войсках РФ: «кадыраўцы» адмовіліся супрацоўнічаць з жаўнерамі з КНДР

Раскол у войсках РФ: «кадыраўцы» адмовіліся супрацоўнічаць з жаўнерамі з КНДР

Алаўдзінаў заявіў, што ў паўночнакарэйцаў «няма Бога».

У інтэрв'ю расейскаму прапагандысту Салаўёву камандзір "Ахмата" Апці Алаўдзінаў падкрэсліў, што яго падраздзяленне адмаўляецца хоць нейкім чынам кантактаваць з жаўнерамі з КНДР.

Галоўная і адзіная прычына крыецца ў тым, што яны ўсе атэісты, бязбожнікі, паведамляе "Дыялог.UA".

Са слоў Апці Алаўдзінава, гэта няправільна, калі краіну абараняюць бязбожнікі.

Пры гэтым ён не супраць іншых рэлігій, якія вызнаюць жаўнеы Пуціна: юдаізм, хрысціянства і мусульманства.

Але ён катэгарычна супраць паўночнакарэйцаў, бо ў іх няма Бога. Больш за тое, камандзір "кадыраўцаў" прыстрашыў жаўнерам Кіма расправай, калі тыя скажуць крывое слова ў адрас прарока любой з рэлігій.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках