У менскім аэрапорце заўважылі вядомага актора Тыля Швайгера
13- 6.11.2024, 10:50
- 9,870
Актора сустрэлі на аўтамабілях з лагатыпам адной з IT-кампаній.
У нацыянальным аэрапорце "Мінск" заўважылі вядомага нямецкага актора Тыля Швайгера, паведаміў тэлеграм-канал "Мярзкі Какабай" і апублікаваў фатаграфіі знакамітасці.
Паводле інфармацыі выдання, актора сустрэлі ў цэнтры дзелавой авіяцыі, на аўтамабілях з лагатыпам адной з ІТ-кампаній.
"На працягу двух тыдняў па ўсёй Беларусі актыўна ідуць здымкі фільма аб дрыфце. Стваральнікі абяцалі гледачам зорку сусветнага маштабу, чыё з'яўленне стане сапраўдным сюрпрызам", - паведаміў "Мярзкі Какабай".