Прэм'ер Люксембурга заклікаў да стварэння еўрапейскага войска
5- 6.11.2024, 14:14
- 1,976
Яна павінна быць інтэграваная з NАТО і працаваць у партнёрстве з ЗША.
Прэм'ер-міністр Люксембурга Люк Фрыдэн выступіў з ініцыятывай стварыць еўрапейскае войска, баючыся, што вяртанне Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША можа аслабіць гарантыі бяспекі Еўропы.
Пра гэта паведамляе The Telegraph.
У сваім выступе Фрыдэн прапанаваў, каб першыя крокі да стварэння такога войска распачала "кааліцыя ахвочых" сярод краін ЕЗ.
Фрыдэн падкрэсліў, што новае войска павінна быць інтэгравана з NАТО і працаваць у партнёрстве з супольнікамі ў Паўночнай Амерыцы.
"Уварванне Расеі ва Украіну стала трывожным сігналам для Еўропы", - адзначыў ён, падкрэсліўшы неабходнасць умацавання інстытуцый, якія змогуць абараняць дэмакратычныя каштоўнасці.
Еўрапейскія лідары асцерагаюцца, што за новым прэзідэнцтвам Трампа можа выйсці з NАТО або спыніць дапамогу Украіне, што паставіць пад пагрозу бяспеку ЕЗ. У адрозненне ад гэтага, перамога Камалы Гарыс разглядаецца як захаванне бягучых супольніцкіх абавязацельстваў ЗША.
Стварэнне войска ЕЗ доўгі час лічылася малаверагодным праз палітычныя супярэчнасці. Аднак з 2022 года, на фоне агрэсіі Расеі, такая ідэя атрымала больш падтрымкі - асабліва з боку Францыі, дзе прэзідэнт Эмануэль Макрон актыўна выступае за ўзмацненне аўтаномнасці Еўропы ў пытаннях абароны.
Тым не менш краіны Балтыі асцерагаюцца, што стварэнне войска ЕЗ можа прыслабіць NАТО, а Вялікабрытанія заўсёды пярэчыла супраць гэтай ідэі, асцерагаючыся падрыву альянсу.
Фрыдэн прапанаваў пачынаць з невялікіх крокаў: спачатку стварыць "кааліцыю ахвочых" сярод краін ЕЗ, гатовых аб'яднаць свае абаронныя рэсурсы. Ён прызнаў, што кожная краіна захоча захаваць кантроль за рашэннем аб адпраўцы сваіх войскаў на фронт, але заклікаў да супольных намаганняў для ўмацавання агульнай бяспекі.