Генеральны сакратар NATO паабяцаў разам з Трампам «прасоўваць мір праз сілу»
6- 6.11.2024, 14:46
- 3,874
Лідарства рэспубліканца зноў стане ключом да захавання трываласці альянсу.
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на выбарах прэзідэнта ЗША і паабяцаў разам з ім "прасоўваць мір праз сілу".
“Ягонае лідарства зноў стане ключом да захавання трываласці нашага альянсу. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці зноў працаваць з ім, каб прасоўваць мір праз сілу праз NATO”, - напісаў Рутэ ў сацсетцы (Х лідарства зноў стане ключом да захавання трываласці нашага альянсу).
Да гэтага Рутэ, які ўзначаліў Паўночнаатлантычны звяз 1 кастрычніка, заяўляў, што не дасць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну перамагчы ў вайне супраць Украіны. "Мы працягнем рабіць усё неабходнае, каб пераканацца: ён не дасягне сваіх мэтаў, а Украіна пераможа", – казаў ён. Таксама ён заяўляў, што краіны альянсу не будуць звяртаць увагу на "бразганне зброяй" з боку Расеі.
Сам Трамп у сваёй прамове перад прыхільнікамі пасля з'яўлення папярэдніх вынікаў выбараў паабяцаў, што спыніць войны, якія ідуць у свеце. “Яны сказалі, што ён пачне вайну. Я не збіраюся пачынаць вайну, я збіраюся спыніць вайну”, - сказаў Трамп. Ён падкрэсліў, што падчас ягонага мінулага прэзідэнцтва “не было войнаў, <…> за выключэннем таго, калі мы перамаглі ІДІЛ”.