6 лiстапада 2024, Серада, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Галаватрусік панічна баіцца нават такой тэатральнай пастаноўкі»

5
«Галаватрусік панічна баіцца нават такой тэатральнай пастаноўкі»

Чаму 26 студзеня лепш застацца дома.

Чытачка сайта Charter97.org мяркуе, што лукашэнкаўскі фарс у выглядзе так званых «выбараў» лепш ігнараваць:

- Галаватрусік панічна баіцца нават такой тэатральнай пастаноўкі. А раптам штосьці пойдзе не так? І таму галава трасецца ўсё часцей, а псіхоз і страх беларусы пачалі зазнаваць на сваёй уласнай скуры. Нашае мястэчка налічвае блізу 30 тысяч чалавек, але пасля абвяшчэння даты прызначэння пачаліся няспынныя хапуны. Трэба адзначыць, што яны ніколі і не сціхалі, а цяпер дасягнулі свайго апагею. Сярод маіх знаёмых ахвярамі сталі ўжо 6 чалавек. Да адных урываюцца дадому, пасля чаго людзі ў паніцы збіраюць рэчы і выязджаюць за мяжу, да іншых прыходзяць на працу, і пасля прафілактычнай размовы чалавека ў гэты ж дзень звальняюць.

Падаецца, што людзей на дварэ стала яшчэ менш (можа, гэта восень), а можа людзі не надта імкнуцца без патрэбы выходзіць. Бо ў нашым мястэчку мясцовыя навіны разлятаюцца імгненна. Ведама ж, яны абрастаюць усе большай колькасцю драбніц, але на сёння вядома тое, што складзены спіс асоб, да каго плануюць прыйсці, застрашыць або арыштаваць. Людзі адчуваюць, што да гэтай даты спакойна жыць не выйдзе.

Я ж сваім знаёмым даю толькі адну параду: сядзіце дома, не хадзіце на выбарчыя пункты. Галаватрусік сам сябе прызначыць і без вас. А беларусам трэба захаваць сябе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках