У Гародні на аўкцыён выставілі воданапорную вежу
7- 6.11.2024, 19:19
- 3,966
У ёй можна адкрыць кавярню ці краму.
На аўкцыён выставілі воданапорную вежу ў завулку Фолюш у Гародні.
У Гародні на аўкцыён выставілі воданапорную вежу - у ёй можна адкрыць кавярню або краму.
Збудаванне, якое знаходзіцца ў спальным раёне горада, пабудавалі ў канцы 1960-х гадоў, каб абслугоўваць былое вайсковае мястэчка. Цяпер вежа не выкарыстоўваецца.
Пачатковы кошт лота - 90 878 рублёў (блізу $27 тысяч). Бонусам да пабудовы ідзе надзел зямлі памерам 3 соткі.
Правесці мадэрнізацыю ці рэканструкцыю вежы, а таксама ўвесці яе ў строй трэба за тры гады.
Аўкцыён запланаваны на 12 снежня.