27 снежня 2024, Пятніца, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамога Трампа прынесла рэкордныя $63,5 млрд 10 найбагацейшым людзям свету

31
Перамога Трампа прынесла рэкордныя $63,5 млрд 10 найбагацейшым людзям свету

Больш за ўсё за дзень зарабілі Ілан Маск, Лары Элісан і Уорэн Бафет.

Багацце кіраўніка Tesla Ілана Маска, найбагацейшага чалавека ў свеце, вырасла на $26,5 млрд у сераду, 6 лістапада, пасля таго, як Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Пра гэта сведчаць звесткі індэкса мільярдэраў Bloomberg.

Пры гэтым кошт актываў 10 найбагацейшых людзей свету вырас агулам за дзень адразу на $63,5 млрд. Гэта самы вялікі дзённы прырост з моманту пачатку падліку азначніка дабрабыту Bloomberg Billionaires Index у 2012 годзе, паведаміла выданне Bloomberg.

Ілан Маск стаў лідарам па прыросце капіталу. За ім ідуць Лары Элісан, багацце якога за дзень вырасла на $9,88 млрд, і кіраўнік Berkshire Hathaway Уорэн Бафет (+$7,58 млрд). Таксама сярод лідараў па прыросце капіталу ў першай дзясятцы сусветных багацеяў апынуліся заснавальнік Amazon Джэф Безас, чые актывы выраслі за дзень на $7,14 млрд, і сузаснавальнік Google Лары Пэйдж з прыростам $5,53 млрд.

Пры гэтым і Элісана, і Бафета, і Безаса, і Пэйджа па хуткасці павелічэння багацця абышоў заснавальнік крыптабіржы Binance Чанпэн Чжао. Яго капітал за дзень павялічыўся на $12,1 млрд, гэта значыць, больш чым на траціну - з $40,6 млрд да $52,7 млрд. Аднак у топ-10 мільярдэраў свету Чжао не ўваходзіць (у яго 25-е месца ў рэйтынгу Bloomberg), а таму пры разліку агульнага прыросту дзясяткі багацеяў улічаны не быў.

Вялікая частка прыбытку для мільярдэраў адбылася за кошт росту акцый ЗША. Індэкс S&P 500 па выніках таргоў у сераду, 6 лістапада, падскочыў на 2,5%, што стала найлепшым паказчыкам пасля выбараў у гісторыі, паведаміла выданне.

Акцыі Tesla ў Нью-Ёрку пасля таргоў у сераду выраслі на 15%, павялічыўшы прырост за апошні год да 32%. Інвестары робяць стаўку на тое, што аўтавытворца стане асноўным бенефіцыярам перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках