27 снежня 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Трампа расказаў, што будзе першым крокам рэспубліканца на пасадзе прэзідэнта ЗША

18
Дарадца Трампа расказаў, што будзе першым крокам рэспубліканца на пасадзе прэзідэнта ЗША

Абраны прэзідэнт ЗША мае намер заняцца аднаўленнем памежнай палітыкі.

Прыярытэтам рэспубліканца Дональда Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША будзе аднаўленне памежнай палітыкі, якой ён прытрымліваўся падчас мінулага прэзідэнцтва. Пра гэта заявіў дарадца Трампа Джэйсан Мілер, паведамляе CNN у чацвер, 7 лістапада.

Адзначаецца, што, паводле чатырох крыніц, знаёмых з гэтым пытаннем, хаўруснікі Трампа і некаторыя прадстаўнікі прыватнага сектара негалосна рыхтаваліся да масавага затрымання і дэпартацыі мігрантаў, якія пражываюць у ЗША.

Чакаецца, што такая падрыхтоўка ўзмоцніцца ў сувязі з перамогай рэспубліканца на прэзідэнцкіх выбарах, піша CNN.

Са слоў крыніцы канала, знаёмай з папярэднімі планамі каманды Трампа, дыскусіі былі сканцэнтраваныя на высяленні нелегальных імігрантаў, якія ўчынілі злачынствы. Ключавым пытаннем, якое зараз разглядаецца, з'яўляецца тое, як, калі і ці варта дэпартаваць імігрантаў, якія былі дзецьмі, калі прыбылі ў ЗША.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках