Лукашэнка вызваліў 31 палітвязня
28- 7.11.2024, 18:27
- 25,690
Дзвюх жанчын і 29 мужчын.
Аляксандр Лукашэнка прыняў пастанову аб «памілаванні» 31 чалавека, асуджанага за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляе яго прэс-служба.
Сярод «памілаваных» - дзве жанчыны і 29 мужчын.
«17 маюць хранічныя захворванні, 3 з'яўляюцца інвалідамі, дзеці ёсць у 27 асуджаных, з іх 7 — шматдзетныя», — гаворыцца ў паведамленні.
Іх прозвішчы не называюцца. Адзначаецца, што яны вызваленыя ад асноўнага пакарання без зняцця судзімасці, а МУС «забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі».