ЗША перакінулі на Блізкі Усход F-15E
- 7.11.2024, 18:38
- 4,236
Праз планы Ірана атакаваць Ізраіль.
ЗША накіравалі свае знішчальнікі F-15 на Блізкі Усход. Прычынай з'яўляюцца планы Ірана нанесці новы ўдар па Ізраілю.
Пра гэта паведамляе The Times of Israel.
Паводле непацверджаных звестак, сама меней 12 знішчальнікаў F-15E накіроўваліся ў Ярданію. Там яны далучацца да іншых амерыканскіх знішчальнікаў.
Раней іранскія чыноўнікі неаднаразова заяўлялі аб тым, што іх краіна адкажа на ўдар Ізраіля 26 кастрычніка, калі былі знішчаныя сістэмы СПА Ірана і не толькі.
The Times of Israel піша, што ўдар Ірана можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні.