7 лiстапада 2024, Чацвер, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Смаргоні і Слоніме затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек

11
У Смаргоні і Слоніме затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек

Некаторыя з іх вярнуліся з-за мяжы.

Амаль 50 чалавек затрымалі ў Гарадзенскай вобласці, піша праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на «Гарадзенскую Праваабарону».

У выніку «зачыстак» у Смаргоні і Смаргонскім раёне пацярпелі не менш за чатыры дзясяткі чалавек. Паведамляецца, што прычыны затрымання людзей розныя: удзел у пратэстах у 2020 годзе, падпіскі на «экстрэмісцкія» сайты і тэлеграм-каналы, подпісы, пададзеныя ў 2020 годзе за альтэрнатыўных кандыдатаў на выбарах, дапамога сем'ям палітвязняў, атрыманне дапамогі ад ініцыятыў. Затрымліваюцца і тыя, хто ўвесь час жыве ў Смаргоні, і тыя, хто вярнуўся з-за мяжы.

У дачыненні да некаторых людзей былі распачатыя крымінальныя справы паводле артыкулаў 357 КК (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і 361 КК (заклікі да ўжывання санкцый або іншыя дзеянні, якія прычыняюць шкоду нацыянальнай бяспецы).

Акрамя таго, у Слоніме затрыманыя не менш за дзесяць чалавек. Некаторыя ўжо прыгавораны да адміністрацыйнага арышту на 15 дзён, іншым пагражаюць крымінальныя справы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках