Кнэсет зацвердзіў прызначэнні новага міністра абароны і новага кіраўніка МЗС Ізраіля
- 8.11.2024, 9:14
- 1,936
Міністры прыведзены да прысягі.
Кнэсет (парламент Ізраіля) на пленарным пасяджэнні вечарам у чацвер, 7 лістапада, зацвердзіў прызначэнне Ісраэля Каца міністрам абароны і прызначэнне Гідэона Саара міністрам замежных спраў, паведамляюць «Детали».
Пра гэта расказаў сайт 13-га тэлеканала. Ісраэль Кац і Гідэон Саар былі прыведзены да прысягі. Былы кіраўнік МЗС Кац зойме пасаду міністра абароны замест Ёава Галанта, чыё спрэчнае звальненне ў разгар вайны выклікала масавыя вулічныя пратэсты. Саар зойме месца Каца.