Расея скінула на Харкаў 500-кілаграмовыя бомбы
2- 8.11.2024, 9:37
- 6,642
Пашкоджаныя будынкі, дзясяткі параненых.
Гэтай ноччу, а 3:30, расейскія акупацыйныя войскі атакавалі Харкаў 500-кілаграмовымі авіябомбамі. Ад удару пацярпелі Салтоўскі і Шаўчэнкаўскі раёны.
Як паведаміў старшыня Харкаўскай АДА Алег Сінягубаў, цяпер вядома аб 25 параненых, пяцёра з якіх шпіталізаваныя. Іх стан ацэньваецца як сярэдні і лёгкі. Акрамя таго, былі эвакуаваныя 30 чалавек, з іх - 4 дзяцей.
На Салтоўцы ёсць траплянне ў шматпавярховік. Цяпер ратавальнікі працягваюць разбіраць руіны. Авіябомба разбурыла пад'езд дома з 1-га да 3-га паверха. Таксама пашкоджаны жылыя дамы побач, 5 аўтамабіляў і выхады станцыі метро.
«У самым цэнтры вораг ударыў па адкрытай тэрыторыі, пашкоджаны гістарычныя будынкі, грамадскія месцы, жылыя дамы. Яшчэ адно траплянне каля жылой забудовы таксама ў цэнтральнай частцы горада. Пашкоджаны сама меней 6 шматпавярховых дамоў, крамы, гандлёвыя павільёны, аўтамабілі, выхады станцыі метро. На шчасце, - без пацярпелых», - піша Сінягубаў.
Як дадаў амбудсмэн Дзмітрый Лубінец, пад руяінамі ўсё яшчэ знаходзяцца людзі.
«Разбурана некалькі паверхаў. Шмат пацярпелых, у тым ліку дзеці! Колькі яшчэ павінна загінуць цывільных грамаядзн, каб свет спыніў расейскага агрэсара?» - абурыўся ён.