24 снежня 2024, aўторак, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрландах атакавалі футбольных заўзятараў з Ізраіля

У Нідэрландах атакавалі футбольных заўзятараў з Ізраіля

Нападнікі крычалі прапалестынскія лозунгі.

У Амстэрдаме (Нідэрланды) невядомыя напалі на заўзятараў ізраільскага клуба "Макабі", які 7 лістапада згуляў у рамках Лігі Еўропы з мясцовым "Аяксам". Пацярпелі блізу 10 чалавек, піша CNN.

Як паведамляе пасольства Ізраіля ў ЗША, сотні фанатаў ізраільскай футбольнай каманды "трапілі ў засаду і пацярпелі ад нападу ў Амстэрдаме". Усё адбылося, калі госці з Ізраіля пакідалі стадыён пасля матчу Лігі Еўропы.

Міністр замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар паведаміў, што раненні атрымалі 10 грамадзян, і параіў ізраільцянам у Амстэрдаме заставацца ў сваіх гатэлях.

Саар таксама папрасіў міністра замежных спраў Нідэрдандаў Каспара Велдкампа дапамагчы даставіць ізраільцян з гатэляў у аэрапорт.

8 лістапада Біньямін Нетаньяху правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схофам, піша тэлеграм-канал «Сёння ў Ізраілі».

Прэм'ер-міністр падкрэсліў выключную важнасць таго, каб урад Нідэрландаў гарантаваў бяспеку ўсіх ізраільцян, якія знаходзяцца ў Нідэрландах, уключаючы пацярпелых у выніку гэтых падзей.

Нетаньяху адзначыў, што ён вельмі сур'ёзна ставіцца да спланаванага антысеміцкага нападу на грамадзян Ізраіля, і папрасіў узмацніць меры бяспекі для габрэйскай грамады ў Нідэрландах.

Уночы пятніцы міністэрства замежных спраў Ізраіля адзначала, што ў сувязі з інцыдэнтам затрыманыя амаль 30 чалавек. Аднак у іх заяве не было пазначана, каго менавіта затрымалі. У сваю чаргу, паліцыя Амстэрдама паведамляла ўвечары 7 лістапада, што ўзмацніла меры бяспекі ў горадзе, і расказала аб інцыдэнце, як нехта сцягнуў сцяг Палестыны з фасада аднаго будынка ў горадзе.

Нагадаем, 7 лістапада ў Амстэрдаме ў рамках 4-га тура Лігі Еўропы сустракаліся "Аякс" і "Макабі". Матч скончыўся з лікам 5:0 на карысць "Аякса".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках